офисные услуги

Ён і сёння з намі, наш Купала

Янка Купала — генiяльны «пясняр» Беларусi, гонар беларускага народа. Ён вельмi любiў сваю родную старонку, сваіх людзей.

У рамках лiтаратурнай эстафеты «Нас слова Купалы i Коласа клiча» (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) фiлiялам «Стралецкая сельская бiблiятэка» была праведзена лiтаратурная гадзiна «Ён i сёння з намi, наш Купала».

У ходзе мерапрыемства бiблiятэкар расказала дзецям пра Я.Купалу, пра вялiкае значэнне яго творчасці для беларускай лiтаратуры, пазнаёмiла з жыццёвым i творчым шляхам народнага паэта, фотаздымкамi яго жыцця.  Лабкова Аляксандра прачытала вершы паэта: » Спадчына», «Алеся», «На купалле», «Хлопчык i лётчык». Удзельнiкi мерапрыемства актыўна адказвалi на пытаннi вiктарыны «Ведаем, знаем, любiм Купалу» і пазнаёмiлiся з тэматычнай кнiжнай выставай «Волаты слова народнага», арганізаванай у бібліятэцы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.