
21 лютага ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Семейное чтение” была праведзена сямейная гадзіна “Па шляхах беларускай кнігі”. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі вандроўку ў мінулае і прасачылі за шляхам развіцця беларускага пісьменства, даведаліся аб тых, хто стаяў каля вытокаў заснавання кнігадрукавання, якія знакамітыя асветнікі перадалі гэты скарб сённяшняму пакаленню.