офисные услуги

Профессия библиотекарь

Гісторыя прафесіі

Сучаснасць:

Бібліятэкар 21 стагоддзя — гэта не проста супрацоўнік бібліятэкі, які выдае чытачам кнігі — гэта сувязное звяно паміж мірам інфармацыі, тэхналогій і карыстальнікамі бібліятэк.

Бібліятэчная адукацыя – першы крок у авалоданні прафесіяй, пачатак руху да вяршынь прафесіяналізму, шляху, які працягнецца затым праз усё жыццё.

Работа ў бібліятэцы – гэта:

– бібліятэчнае абслугоўванне: бібліятэкар выдае літаратуру на абанеменце і ў чытальнай зале, дапамагае карыстальнікам у пошуку і выбары дакументаў (выкарыстанне пры абслугоўванні інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій);

– забеспячэнне карыстальнікам доступу да баз дадзеных як набытых, так і асабістай генерацыі;

– выкананне вусных і пісьмовых запытаў карыстальнікаў, складанне паказальнікаў;

– камплектаванне фонду бібліятэкі, апрацоўка дакументаў, састаўленне і работа з каталогамі, базамі дадзеных;

– работа па ўліку і захаванню фонду, перавод дакументаў у лічбавы фармат;

–  арганізацыя кніжных выстаў, праглядаў літаратуры, правядзенне масавых мерапрыемстваў і інш.

Бібліятэкар павінен ведаць:

— асновы бібліятэчнай справы і бібліяграфіі;

— асноўныя бібліятэчныя і тэхналагічныя працэсы;

— асновы інфармацыйных тэхналогій для арганізацыі дзейнасці медыяцэнтраў ва ўмовах бібліятэк;

— тэарэтычныя і метадычныя асновы фарміравання інфармацыйнай культуры;

— формы, метады індывідуальнай і масавай работы з чытачамі;

— асновы працоўнага заканадаўства;

— правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Бібліятэкар павінен умець:

— абслугоўваць чытачоў, афармляць і выдаваць літаратуру на дом;

— арганізоўваць выставы, культурна-асветныя мерапрыемствы, гурткі і клубы рознай тэматыкі;

— ствараць і абслугоўваць электронныя каталогі, Интернет-сайты;

— прадастаўляць паслугі па захаванню і раздрукоўванню інфармацыі з электронных носьбітаў;

— запаўняць неабходную дакументацыю, у тым ліку на атрыманне новых кніг.

Якасці, якія забяспечваюць паспяховасць выканання прафесійнай дзейнасці бібліятэкара:

— добрая памяць, якая неабходна для запамінання размяшчэння кніг на паліцах, сюжэтаў прачытаных твораў з мэтай ацэнкі і рэкамендыцыі чытачам;

— досыць хуткае чытанне, якое дазваляе ведаць змест як мага большай колькасці кніг;

— добры зрок;

— уседлівасць, уменне засяроджвацца на адной дзейнасці, здольнасць да хуткай змены дзейнасці (пры бесперапынным патоку наведвальнікаў);

— уменне хутка пісаць і друкаваць (пры наяўнасці камп’ютэрнага абсталявання);

— камунікабельнасць, карэктнасць у адносінах да ўсіх чытачоў, ветлівасць, спагадлівасць, здольнасць адстаяць ўласнае меркаванне без спрэчак і зняваг, уменне слухаць і чуць людзей, непрадузятасць;

— адказнасць у адносінах да людзей і выкананай працы, пунктуальнасць, дакладнасць;

— адсутнасць эмацыйнага напружання пры працяглай манатоннай дзейнасці (пры афармленні дакументацыі) або пры адсутнасці суб’ектаў зносін;

— эмацыйная ўраўнаважанасць — неабходны абавзковы кантроль за сваімі эмоцыямі, іх праявамі;

— эстэтычнае пачуццё прыгажосці, якое дазваляе найбольш прывабна параіць літаратуру чытачам;

— начытанасць, шырокія веды ва ўсіх абласцях, звязаных з літаратурнымі творамі, аўтарамі.

Якасці, якія перашкаджаюць эфектыўнасці прафесійнай дзейнасці бібліятэкара:

— безадказнасць;

— няўважлівасць;

— эмацыйная нястрыманасць.

Калі вы вырашылі прысвяціць сябе прафесіі бібліятэкара, калі вы хочаце авалодаць спецыяльнымі ведамі, без якіх немагчыма працаваць у бібліятэцы, раім пайсці вучыцца:

УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Спецыяльнасць “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” дае ўнікальную магчымасць навучыцца прафесійна ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі, ствараць электронныя інфармацыйныя рэсурсы розных відаў, у тым ліку базы дадзеных, электронныя бібліятэкі, электронныя калекцыі, віртуальныя выставы, мультымедыйныя даведнікі, інтэрнэт-сайты.

Атрымаўшы спецыяльнасць “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”, вы зможаце знайсці прафесійнае прымяненне практычна ва ўсіх сферах.

Буклет


УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці:

“Бібліятэчная справа” (кваліфікацыя «Бібліятэкар»)


УА «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання»

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці:

“Бібліятэчная справа” (кваліфікацыя «Бібліятэкар»)


Буклет Мастоўскай раённай бібліятэкі «Стань библиотекарем»