
Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Рагозніцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Мілагучнае, звонкае, роднае слова”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага дня і завастрыла ўвагу на тым, што ў спадчыну ім засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў.