
Віктарына “Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак” прайшла ў рамках бібліятэчнай акцыі “Лета кніжных адкрыццяў” у філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка”. Дзеці разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў свет казак і мультфільмаў. Успаміналі казачных герояў, з задавальненнем адгадвалі загадкі , адказвалі на пытанні віктарыны і прымалі ўдзел у гульнях.