
26 лістапада 2020 года спаўняецца 90 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. Асаблівая заслуга У.Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што В.Скот у Англіі, Г. Сянкевіч у Польшчы, Ірасек у Чэхіі. […]