
1 ліпеня Мастоўская раённая бібліятэка арганізавала і правяла акцыю “Чытаем па-беларуску”, прымеркаваную да Года малой радзімы. У гэты дзень над Мастоўшчынай гучала самабытная, мілагучная, прыгожая, ласкавая беларуская мова, якая сагравала душу і сэрца. Нягледзячы на халоднае надвор’е, на пляцоўцы каля кінатэатра “Сучаснік” сабраліся актыўныя чытачы бібліятэкі, жыхары нашага горада, прыхільнікі беларускай мовы.