
Мастацкая літаратура ўзбагачае ўнутраны мір дзіцяці. Кнігі вучаць шукаць, разумець і любіць. Маленькія чытачы, акунуўшыся ў свет дзівосных кніг, мараць і фантазіруюць, падарожнічаюць па фантастычных краінах і вучацца рабіць добрыя ўчынкі. 6 красавіка ў дзіцячы сад №3 г.Масты, да ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўны ліхтарык”, завітаў бібліятэчны дэсант з аглядам літаратуры “Добры дзень, кніжка беларуская”.