
9 лютага Мастоўская раённая бібліятэка арганізавала бібліякараван “Открываем книгу – открываем мир” з выездам на прадпрыемствы і ўстановы горада: ДУ “Маcтоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” і КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Работнікі прадпрыемстваў мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай на самы розны густ і выбраць кнігу для душы.