офисные услуги

Архивы за месяц Январь, 2016

А на зямлі яго не згасне свет

8 лютага 2016 года спаўняецца 95 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, публіцыста Івана Мележа, творчасць якога з’яўляецца духоўным набыткам беларускага народа. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п’есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка». З нагоды юбілею Івана Мележа 5 лютага Харціцкая сельская бібліятэка правядзе пазнавальную гадзіну “А […]

Лясныя загадкі

Беларускі лес багаты на цуды. Шмат раслін, якіх мы нават не бачылі, шмат жывёл маленькіх і вялікіх. Значэнне лесу для чалавека выдатна выказана ў двух словах – “зялёны сябар”.          21 студзеня бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі для вучняў пачатковых класаў СШ №3, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Чароўны ліхтарык” была праведзена віктарына “Лясныя загадкі”.

Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна

30 студзеня 2016 года грамадскасць Беларусі адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна, да юбілею якога бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” правядуць шэраг мерапрыемстваў: 28 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае на літаратурную гадзіну па кнізе апавяданняў І.Шамякіна “Цуд на краі свету”. (14.00) 30 студзеня гарадская дзіцячая бібліятэка прапануе прыняць удзел у […]

Суседзі па планеце – птушкі

  29 студзеня Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе экалагічнае падарожжа “Суседзі па планеце – птушкі”. Пачатак у 16.00

Творчая сустрэча з Галінай Васілеўскай

   15 студзеня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча вучняў СШ №2 г.Масты з таленавітай мясцовай паэткай Галінай Васілеўскай. У рамках мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам аўтаркі, паслухалі новыя вершы ў выкананні паэткі.

Навагоднія калядкі на стары Новы год

   Навагоднія калядкі на стары Новы год– гэта пажаданні дабрабыту ў гаспадарцы, багатага ўраджаю ў надыходзячым годзе, якія спяваюць пад вокнамі гаспадароў, а гаспадары ў адказ шчодра адорваюць спевакоў прысмакамі, пірагамі,  цукеркамі, грашыма.    13 студзеня супрацоўнікамі Дубненской сельскай бібліятэкі і філіяла “Дубненский центр досуга и культуры” быў праведзены вечар калядавання.

Лесные загадки

  20 студзеня гарадская дзіцячая бібліятэка для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўны ліхтарык” правядзе віктарыну “Лесные загадки”. (12.00)  

Скарбы роднага краю

  18 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае прыняць удзел у конкусе эрудытаў “Скарбы роднага краю”. Пачатак у 13.00

Читаем вместе с родителями

  17 студзеня ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Семейное чтение” адбудзецца літаратурная гадзіна “Читаем вместе с родителями”. (16.00)  

В мире нет милей и краше песен и преданий наших

  15 студзеня Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе гадзіну краязнаўства “В мире нет милей и краше песен и преданий наших”. (16.00)