
10 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны адбылася чарговая творчая сустрэча чытачоў з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык і маладая паэтэса Вікторыя Смолка чыталі вершы, знаёмілі з новымі кнігамі, гаварылі пра творчасць.