офисные услуги

Архивы за день 14 августа, 2015

Беларускі скарб

22 жніўня ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” адбудзецца фальклорнае падарожжа па беларускіх прыказках і прымаўках пад назвай “Беларускі скарб”. (17.00)

Раім паслухаць

21 жніўня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца справаздачна-выбарчы сход Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Супрацоўнікі бібліятэкі для ўдзельнікаў сходу правядуць агляд аўдыякніг “Раім паслухаць”. (11.00)  

Мудрыя казкі

  Падарожнічаць па казках – гэта займальна і незабыўна, таму што краіна казак – самая дзіўная і цудоўная з усіх краін на свеце. 13 жніўня Харціцкая сельская бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў у вандроўку па кнігах пад назвай “Мудрыя казкі”.