
Сучаснае жыццё нельга ўявіць без кветак. Нажаль, жывыя кветкі вельмі мала захоўваюцца, а вось зробленыя сваімі рукамі з розных матэрыялаў, радуюць нас доўгі час.
Сучаснае жыццё нельга ўявіць без кветак. Нажаль, жывыя кветкі вельмі мала захоўваюцца, а вось зробленыя сваімі рукамі з розных матэрыялаў, радуюць нас доўгі час.
На абанеменце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” дзейнічае выстава-прапанова “Молодое поколение выбирает чтение”, прымеркаваная да Году моладзі. Увазе маладых прадстаўлена літаратура розных жанраў: дэтэктыўная, прыгодніцкая, фэнтэзі, фантастыка, містыка, кнігі пра каханне.
2 жніўня ў Рагозніцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматараскага аб’яднання “Чамучкі” будзе праведзены вусны часопіс “Друзья мои – книги”. (16.00)
26 ліпеня Струбніцкая сельская бібліятэка запрашае наведаць выставу “Фантазія і прыгажосць”, на якой будуць прадстаўлены работы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Краіна талентаў”. Пачатак у 16.00.
20 ліпеня Лунненская сельская бібліятэка ў рамках праграмы “Лета і кніга” правядзе КВЗ “Добрыя кніжкі – сябры назаўжды”. Пачатак у 16.00.
“Да маленькага лясочка сціпла туліцца дарагая майму сэрцу вёска Струбніца. Прыгажэйшых не знойдзеш мясцін, бо бацькоўскі куток – ён адзін”
22 ліпеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае на вусны часопіс “Мы – поколение ХХI века”. Пачатак у 12.00.
1 ліпеня 2015 годзе на абанеменце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адкрылася выстава-прэзентацыя “Зямля пад белымі крыламі”, якая прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
2 ліпеня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы быў праведзены тэматычны вечар “Мір табе, край пад небам бусліным”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
1 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшоў літаратурны час “Маленькія героі Вялікай вайны”.