офисные услуги

Архивы за день 19 мая, 2015

Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве

13 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў семінар “Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве”, удзельнікамі якога сталі работнікі бібліятэчных і клубных устаноў раёна. Работа семінара пачалася з прывітальнага слова дырэктара ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Стэльмах Таццяны Іосіфаўны.