офисные услуги

Архивы за месяц Апрель, 2015

70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

70 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай слаўнай юбілейнай даты бібліятэкамі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” будуць праведзены наступныя мерапрыемствы: 6 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе “Дзень памяці”, у рамках якога будзе ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”, праведзена пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Слава табе, пераможца салдат!”. У раённай дзіцячай […]

Вайна. Радзіма. Перамога

28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №5, гімназіі №1, супрацоўнікі бібліятэкі. У рамках вечара адбылася сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. Паэты чыталі свае вершы, […]

Вайна. Радзіма. Перамога

28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі будзе праведзены вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, у рамках якога адбудзецца сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Мастоўшчыны Галіна Васілеўская і Зінаіда Біліда. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

Вслед за солнышком

29 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца спектакль “Вслед за солнышком” узорнага дзіцячага лялечнага тэатра “Петрушка”. Дзеці атрымаюць магчымасць сустрэцца з ляснымі жыхарамі, дапамагчы дзяўчынцы Алёнцы сустрэць новых сяброў і  знайсці сонейка. Пачатак спектакля ў 13.30.  

Разноцветная земля Беларуси

22 красавіка для вучняў 2 класа ДУА “Дубненская сярэдняя школа” супрацоўнікамі Дубненскай сельскай бібліятэкі была падрыхтавана і праведзена пазнавальна-экалагічная гульня “Разноцветная земля Беларуси”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з прыгажосцю і багаццем роднай прыроды, даведаліся аб шматкаляровых фарбах Беларусі: зялёных лясах, блакітных рэках і азёрах, рознакаляровых лугах і палях, раслінным і жывёльным свеце, Чырвонай Кнізе, Чарнобыльскай […]

Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы

22 красавіка супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 9-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены тэматычны вечар “Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы”. Размова на сустрэчы ішла пра багацце і прыгажосць беларускай прыроды. Быў паказаны відэафільм “Дикая природа Беларуси”, які нагадаў юнакам і дзяўчатам аб тым, што прырода Беларусі – адно з самых захапляльных, дзіўных […]

Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара

25 красавіка ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” пройдзе этнаграфічны ўрок “Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара”. (17.00)      

Разноцветная земля Беларуси

22 красавіка Дубненская сельская бібліятэка правядзе пазнавальную гульню “Разноцветная земля Беларуси”, якая будзе спрыяць выхаванню любові і беражлівых адносін да роднай прыроды, фарміраванню экалагічнай культуры. (12.00)

Любі браток, родны куток

18 красавіка ўдзельнікам аматарскага аб’яднання “Буслік”, што працуе пры Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены эколага-краязнаўчы ўрок “Любі браток, родны куток”. Мерапрыемства, якое прайшло ў форме пытанняў і адказаў дало магчымасць удзельнікам аматарскага аб’яднання пазнаёміцца з традыцыямі і абрадамі беларусаў, гістарычным мінулым і культурнай спадчынай беларускага народа.

Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў

“Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў” – пад такой назвай 12 красавіка ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы быў праведзены краязнаўчы ўрок. Удзельнікі мерапрыемства паглыбілі свае веды пра родны беларускі край, гісторыю вёскі Пацавічы, яе мінулае і сучаснае. Значная частка ўрока была прысвечана землякам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.