У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
7 ліпеня супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача арганізавалі віртуальную гасцёўню «І сёння з намі Колас і Купала», на якой пазнаёмілі дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй народных паэтаў. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай і коласаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Для прысутных быў падрыхтаваны відэаэкскурс «З кутка жаданняў». Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах: «Хвіліна эрудытаў», «Кемлівыя і знаходлівыя», «Хто хутчэй?» і інш.
«І сёння з намі Колас і Купала»
7 июля, 2022 leeloo