23 лютага 2015 года ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 8-х класаў Гімназіі №1 г.Масты. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. Добрае веданне беларускага фальклору і асаблівасцяў беларускай мовы ўдзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі ў гульнях “Зразумей мяне” і “Рассыпаныя прыказкі”, конкурсе “Якія фразеалагізмы не могуць без мяне існаваць”. Матэрыялы кніжнай выставы па гісторыі беларускага слова “Гімн роднай мове” дазволілі прасачыць шлях станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў.







































23 февраля, 2015
leeloo 


Опубликовано в рубрике 

























