4 студзеня ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэке прайшоў урок духоўнасці “І быў цуд на зямлі і цуд на нябёсах”. У пачатку ўрока прысутныя адказалі на пытанні, якія святы святкуюць у студзені, акрамя Новага года. Пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі пра Раство Хрыстова, з выставай “Дарога да храма”, завіталі на палянку на елачку да добрай бабулі Ягулі.
Даведаліся пра гісторыю свята і ўпрыгожванне ёлкі, пра гульні і калядаванне, гаданні. У падарунак атрымалі анёлаў, салодкія пачастункі і віншаванні.