19 студзеня ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбыўся бібліяграфічны агляд “Імёны роднай зямлі”. Была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Нашы землякі. Юбілейныя даты 2023 года”.
Прысутнічыя змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы “Гонар роднага краю”. Кнігі, энцыклапедыі, газетны і часопісны матэрыял адлюстроўваюць звесткі пра нашых землякоў, ураджэнцаў Мастоўшчыны.
На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 10 “А” класа гімназіі №1 г. Масты.