офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Ён і сёння з намі, наш Купала

Янка Купала – генiяльны “пясняр” Беларусi, гонар беларускага народа. Ён вельмi любiў сваю родную старонку, сваіх людзей.

У рамках лiтаратурнай эстафеты “Нас слова Купалы i Коласа клiча” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) фiлiялам “Стралецкая сельская бiблiятэка” была праведзена лiтаратурная гадзiна “Ён i сёння з намi, наш Купала”.

У ходзе мерапрыемства бiблiятэкар расказала дзецям пра Я.Купалу, пра вялiкае значэнне яго творчасці для беларускай лiтаратуры, пазнаёмiла з жыццёвым i творчым шляхам народнага паэта, фотаздымкамi яго жыцця.  Лабкова Аляксандра прачытала вершы паэта: ” Спадчына”, “Алеся”, “На купалле”, “Хлопчык i лётчык”. Удзельнiкi мерапрыемства актыўна адказвалi на пытаннi вiктарыны “Ведаем, знаем, любiм Купалу” і пазнаёмiлiся з тэматычнай кнiжнай выставай “Волаты слова народнага”, арганізаванай у бібліятэцы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.