Да 215-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага песняра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Ён першы сеяў зярняты”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класа сярэдняй школы №2 г.Масты.
Зацікавіла дзяцей біяграфія паэта, яго нягоды ў маладосці, ранняя жаніцьба, кінутая вучоба. Літаратурная гадзіна была пабудавана так, што удзельнікі мерапрыемства змаглі адсачыць уплыў жыццёвых тяжкасцей на станаўленне творчага лёсу Дуніна-Марцінкевіча. У працэсе дзеці праглядзелі фільм “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч” з цыклу “Знакамітыя людзі Беларусі”, а для замацавання атрыманых ведаў разгадалі крыжаванку па жыцці і творчасці пісьменніка.