Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак

Віктарына “Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак” прайшла ў рамках бібліятэчнай акцыі “Лета кніжных адкрыццяў” у філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка”.

Дзеці разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў свет казак і мультфільмаў. Успаміналі казачных герояў, з задавальненнем адгадвалі загадкі , адказвалі на пытанні віктарыны і  прымалі ўдзел у гульнях.

Падарожнічаючы па казках і мультфільмах удзельнікі змаглі праявіць сябе і паказаць свае чытацкія веды.

Мерапрыемства прайшло весела і захапляльна. Дзеці паабяцалі часцей наведваць бібліятэку, каб пачытаць кніжкі, пагуляць у гульні і з пользай бавіць час на канікулах.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.