Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Яны нарадзіліся на Мастоўшчыне

12 сакавіка бібліёграф аддзела обслугоўвання і інфармацыі Мастоўскай раённай бібліятэкі правяла бібліяграфічны агляд “Яны нарадзіліся на Мастоўшчыне”.

Ёсць нямала беларусаў-землякоў, якія маюць здольнасці да навукі, або талент да творчасці. Яны сталі вядомымі людзьмі. Сярод іх ёсць гістарычныя асобы, якія ўвайшлі ў гісторыю дзякуючы сваім справам і ўчынкам, вучоныя, літаратуразнаўцы, музыканты, мастакі і іншыя прадстаўнікі сваёй нацыі.

Бібліяграфічны агляд дапамог атрымаць кароткую інфармацыю пра жыццё і справы вядомых людзей, ураджэнцаў Мастоўскага раёна – Міхаіла Белуша, Сяргея Крыўца, Таццяну Баўкалаву, Ірыну Данік, Дзіяну Іванову, Валянціну Бібіла, Домну Варац, Віктара Мінько, Мікалая Пацэнку, Віктара Белазаровіча, Пятра Лышчыка, Маісея Маршак, Івана Мазалеўскага.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана электронная прэзентацыя “Юбілейныя даты 2024. Нашы землякі” і тэматычная кніжная выстава “Сваімі землякамі ганарымся”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.