21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ГУК “Мастоўская раённая бібліятэка” падрыхтавала і правяла літаратурна-пазнавальную гульню “Як ты дарага мне, мая родная мова”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 9 “Б”, 10 “А” классаў ДУА “Гімназія №1 г.Масты”. Цікава і займальна прайшла літаратурна-пазнавальная гульня, прысутныя адгадвалі беларускія загадкі, чыталі вершы Г.Бураўкіна, байкі К.Крапівы, гулялі ў гульню “Перакладчыкі”, рэдагавалі тэкст верша М.Багдановіча “Вадзянік”, усе разам успаміналі скарагаворкі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Багацце беларускай мовы”.