3 лiстапада ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 4 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла лiтаратурная гадзiна “Як песня народа неўмiручы наш Колас”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння майстра беларускага слова.
Якуб Колас – адзiн з пачынальнiкаў беларускай дзiцячай паэзii, у сваiх вершах i паэмах ён тонка раскрываў псiхалогiю падлеткаў. Акрамя таго, Колас стварыў шэраг падручнiкаў па роднай мове. Дзецi змаглi пашырыць свае веды аб жыццёвым i творчым шляху мастака слова, здзейснiць вiртуальнае падарожжа па Коласавых мясцiнах i дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнiгамi паэта.
Гучалi прыгожыя вершы пра Радзiму і мову, байкi i казкi з кнiгi “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.
Школьнiкi выказалi сваю павагу да бессмяротнай паэзii народнага песняра, абудзiлi iмкненне да чытання яго мастацкiх твораў.