20 лютага філіял “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” запрасіў юных чытачоў на гадзіну роднай мовы“Як званочак звініць наша родная мова”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. Даведаліся, што беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250-500 тысяч слоў. Бібліятэкар Рахунок Марыя Уладзіміраўна паведаміла дзецям, што ў Полацку стаіць помнік літары “Ў”, які з’яўляецца скульптурным увасабленнем беларускай мовы. Ля падножжа помніка выбітыя радкі з верша Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны,ад Полацка пачаўся свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы Ніла Гілевіча “Родная мова”, Навума Гальпяровіча “Захавай маю мову”, Алеся Разанава “Мова” і інш. Адказвалі на пытані віктарыны, падбіралі словы, словазлучэнні, якімі можна апісаць нашу мову, пераводзілі рускія словы на беларускую мову, успомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі.
Як званочак звініць наша родная мова
21 февраля, 2022 Moderator Moderator