Сёння ў свеце існуе шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 19 лютага ў філіяле “Рагозніцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Які гэта цуд – родная мова!”.
Бібліятэкар пазнаёміла ўсіх прысутных з гісторыяй паходжання беларускай мовы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў аб родным слове, матчынай, беларускай мове: Н.Гілевіча, Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Янішчыц.
У Год міру і стварэння захаванне і папулярызацыя беларускай мовы з’яўляецца першачарговай задачай. Літаратурная гадзіна арганізавана з мэтай прыцягнення ўдзельнікаў да вывучэння роднай мовы, валодання мовай свабодна і без прымусу.