офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Шукаем скарб

Беларуская казачная спадчына – бяздоннае багацце простай і прыгожай мудрасці. Казка – гэта скарб, і кожная з іх – цікавая і арыгінальная, вучыць дабрыні, спагадзе, павазе да бацькоў, любові да Радзімы.

 21 кастрычніка супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі для вучняў пачатковых класаў СШ №3, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Чароўны куфэрак”, правялі захапляльную вандроўку па беларускіх народных казках пад назвай “Шукаем скарб”.

Дзеці знаёміліся з беларускай казкай на працягу тыдня. Таму на мерапрыемстве маленькія чытачы актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па казках “Бацькаў дар”, “Ох, і залатая табакерка”, “Залатая яблынька”, “Мядзведзь” і інш., дэманструючы казачную эрудыцыю. А дапамагаў дзецям “чароўны куфэрак” з персанажамі казак.

Напрыканцы падарожжа, бібліятэкары звярнулі ўвагу на тое, што казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.

IMAG03

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.