Што і хто з’яўляюцца сімваламі Рэспублікі Беларусь, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на гэта пытанне ў даступнай форме атрымалі ўдзельнікі гутаркі “Што ты ведаеш пра сімвалы сваёй краіны?”, праведзенай у філіяле “Харціцкая сельская бібліятэка”.
Мэтай мерапрыемства было данесці цікавыя звесткі пра сімвалы сваёй краіны да самых малых грамадзян Беларусі, прывіць любоў і павагу да роднай мовы і зямлі, на якой жывём.