
31 мая ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылася гутарка “Шкодным звычкам – Не!”. Удзельнікам мерапрыемства былі зададзены пытанні, што такое звычкі, і якія яны бываюць? Дзеці расказалі пра свае звычкі, якія яны лічаць добрымі. Разважалі над тым, як можна зберагчы сваё здароўе, пра правільнае харчаванне, вырашалі колькі гадзін чалавек павінен спаць.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра адмоўныя бакі курыльных смесяў і электронныя цыгарэты.
Даведаліся пра ўздзеянне на арганізм шкодных рэчываў – гэта курэнне, алкагалізм і ужыванне наркотыкаў.
Падвялі вынік, што быць здаровым вельмі важна, здароўе чалавека залежыць ад самаго чалавека. Паабяцалі, што ў іх ніколі небудзе такіх шкодных звычак. А бібліятэкар пажадала, каб да ўсіх добрых звычак, якія ў іх ужо ёсць, дабавілася добрая звычка – чытаць добрыя кнігі.