24 лiпеня ў вёсцы Пачуйкi Ваўкавыскага раёна адбыўся лiтаратурна-музычны вечар “Чарговая сустрэча паэтаў Гарадзеншчыны на Пачуйскай зямлi”.
Сустрэча праходзiла на падворку бацькоўскай хаты нашага вядомага паэта-зямляка Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. На яе прыехалi паэты Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi: старшыня аддзялення Людмiла Кебiч i паэты Дзiмiтрый Радзiвончык, Таццяна Сучкова i Анатоль Апанасевiч.
Мiкалай Пятровiч запрасiў на гэтую сустрэчу бiблiятэкара фiлiяла “Гудзевiчская сельская бiблiятэка”, разам з ей прыехалi дзве ўдзельнiцы аматарскага аб`яднання “Залаты узрост”. Прысутнічалі там і артысты ЦДiК аг. Рэпля Ваўкавыскага раена з канцэртнай праграмай для гасцей.
Людмiла Антонаўна Кебiч падзякавала Мiкалая Пятровiча за плённую працу i ўручыла Ганаровую грамату за асабiсты ўклад у развiцце беларускай лiтаратуры Гарадзеншчыны. Яна прачытала некалькi сваiх вершаў i праспявала дзве песнi. Вершы ўласнага сачынення прачыталi Дзiмiтрый Радзiвончык, Таццяна Сучкова i Анатоль Апанасевiч. Далучылiся да вiншавання са сваiм Гудзевiцкiм караваем і ўдзельнiкi аматарскага аб`яднання “Залаты ўзрост” з бiблiятэкарам Пронька Валянцінай Уладзіміраўнай. Мiкалай Пятровiч прачытаў некалькі вершаў пра каханне, пра родную весачку з новай кнiгi “Суквецце любовi”.
Закончылася сустрэча салодкiм сталом з духмянай гарбатай i мёдам.