Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Хронікі кніжных паліц

У рамках абласнога выставачнага праекта “Хронікі кніжных паліц” філіялы ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” арганізавалі тэматычныя выставы:

  1. Філіял “Мастоўская гарадская бібліятэка” прапануе ўвазе ўсіх, каму цікавы свет рукадзелля, выставу творчых работ чытачоў “Добрых рук творенье”.

Тут можна ўбачыць розныя напрамкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вышыўка крыжыкам і алмазная мазаіка, ажурныя сурвэткі, звязаныя кручком, мяккія цацкі не пакінуць нікога абыякавым. Прадстаўлена таксама літаратура, дзякуючы якой можна навучыцца пэўнаму віду рукадзелля.

2. У філіяле “Мікелеўшчынская сельская бібліятэка” арганізавана і дзейнічае кніжная выстава-інсталяцыя “Славім вялікі подзвіг”, якая накіравана на тое, каб яшчэ раз пераканаць маладое пакаленне ў неабходнасці ведаць гісторыю сваёй краіны і назаўжды ў сэрцы захаваць падзяку да людзей, якія заваявалі мір і спакой на зямлі.

Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з 5 раздзеламі выставы-інсталяцыі, на якой прадстаўлены кнігі аб ратным подзвігу байцоў на франтах вайны, аб гераічнай барацьбе беларускіх партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага. Выстава раскрывае старонкі дакументальных кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай Вайне: нарысаў, успамінаў сведкаў і ўдзельнікаў вайны, мемуараў, артыкулаў.

3. У фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” аформлена тэматычная кнiжная выстава “Знаёмцеся: таленты роднага краю”.

Рукам чалавека падуладна ўсё – яны могуць будаваць дамы, пiсаць вершы, гатаваць смачныя стравы, віртуозна iграць на музычных iнструментах. Дзякуючы рукам чалавека, наш свет становiцца больш яркiм i цiкавым. А людзi, якiя робяць розныя вырабы, валодаюць стваральнай сiлай. Такая сiла ёсць i ў нашых чытачоў – народных умельцаў. Кожная iх работа – гэта твор мастацтва, у якi яны ўклалi душу i сэрца.

На выставе прадстаўлены вышыўка крыжыкам, вязаныя сурвэткi i абрусы, бiсерапляценне, пляценне з газетных трубачак, алмазная мазаiка, цацкi, звязаныя кручком, лялька ў нацыянальным адзеннi i iншае. Таксама можна пазнаёмiцца з кнiгамi па вышыванню, вязанню кручком i спiцамi, бiсерапляценню, вырабу з прыродных матэрыялаў.

Мастоўская ГБ
Мікелеўшчынская СБ
Гудзевіцкая СБ
Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.