Цветы из воздушных шаровофисные услуги

У сэрцах нашых памяць

7 мая ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбыўся ўрок памяці “У сэрцах нашых памяць” падчас пасяджэння аматарскага аб’яднання “Буслік”.

Бібліятэкар расказала пра значны дзень для нашай краіны – Дзень Перамогі, пра мужнасць і адвагу беларускага народа, пра цяжкасці кравапралітнай вайны, генацыд і зверствы фашыстаў.

Захапіў прысутных краязнаўчы матэрыял аб земляках удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці даведаліся,  што на вайну былі прызваны 54 землякі, з якіх 16 загінулі, а 12 мірных жыхароў загубілі гітлераўцы. Пазнаёміліся з папкай “Яны прайшлі дарогамі вайны”, стэндам “Ніхто не забыты нішто не забыта”, праглядзелі электронную прэзентацыю ”У сэрцах нашых памяць”.

Дзеці ветэранаў успаміналі сваіх бацькоў Рудзяка Мікалая Міхайлавіча і Сямака Аляксандра Мікалаявіча, бібліятэкар паказала фотаздымкі маленькіх вязняў Куль Таццяны Паўлаўны, Раінчык Яўгеніі Сідараўны і былога бібліятэкара з в.Пескі Данільчык Ніны Фамінічны, якія маленькімі разам з сем’ямі былі вывезены ў Германію.

З цікавасцю дзеці разглядалі і прымяралі экспанаты выстаўкі. На працягу паседжання гучалі мелодыі і песні ваенных гадоў.

Гэта быў час, які мы не маем права забыць. Памятаць, каб быў мір на зямлі, каб не гінулі людзі, каб не паўтарылася вайна.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.