7 мая ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбыўся ўрок памяці “У сэрцах нашых памяць” падчас пасяджэння аматарскага аб’яднання “Буслік”.
Бібліятэкар расказала пра значны дзень для нашай краіны – Дзень Перамогі, пра мужнасць і адвагу беларускага народа, пра цяжкасці кравапралітнай вайны, генацыд і зверствы фашыстаў.
Захапіў прысутных краязнаўчы матэрыял аб земляках удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці даведаліся, што на вайну былі прызваны 54 землякі, з якіх 16 загінулі, а 12 мірных жыхароў загубілі гітлераўцы. Пазнаёміліся з папкай “Яны прайшлі дарогамі вайны”, стэндам “Ніхто не забыты нішто не забыта”, праглядзелі электронную прэзентацыю ”У сэрцах нашых памяць”.
Дзеці ветэранаў успаміналі сваіх бацькоў Рудзяка Мікалая Міхайлавіча і Сямака Аляксандра Мікалаявіча, бібліятэкар паказала фотаздымкі маленькіх вязняў Куль Таццяны Паўлаўны, Раінчык Яўгеніі Сідараўны і былога бібліятэкара з в.Пескі Данільчык Ніны Фамінічны, якія маленькімі разам з сем’ямі былі вывезены ў Германію.
З цікавасцю дзеці разглядалі і прымяралі экспанаты выстаўкі. На працягу паседжання гучалі мелодыі і песні ваенных гадоў.
Гэта быў час, які мы не маем права забыць. Памятаць, каб быў мір на зямлі, каб не гінулі людзі, каб не паўтарылася вайна.










































10 мая, 2023
Moderator Moderator
Опубликовано в рубрике 

























