офисные услуги

У кожным малюнку сонца

1 чэрвеня ў філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў “У кожным малюнку сонца”. Маляваць дзеці пачынаюць рана, яны ўмеюць і хочуць фантазіраваць. Праводзіць па паперы алоўкам або пэндзлем і зрабіць гэта хутка, не маючы ніякой задумы, то падрастаючы, дзіця можа заявіць: “Я ўмею маляваць!”.

У кожным малюнку імкненне перадаць фарбы і эмоцыі навакольнага свету. Дзеці любяць маляваць сонца, але кожны малюе яго па своему. Сонца з’яўляецца сімвалам жыцця і неўміручасці. У сучасным жыцці сонца таксама знаходзіцца ў пашане, паколькі гэта асноўная крыніца светавой і цеплавой энергіі жыцця на Зямлі. Прадстаўленыя малюнкі вельмі цікавыя, ад кожнага па своему адчуваецца  цеплыня і святло. Усе удзельнікі заслугоўваюць пахвалы!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.