офисные услуги

У казачнай краіне

Казкі падарожнічаюць па свеце, прыносяць радасць і дабро, хвіліны чароўных пераўвасабленняў, дораць прыемны настрой дзецям і дарослым. 27 чэрвеня дзеці з прышкольнага лагера “Сярэдняя школа №5 г. Масты імя Васіля Лявонцьевіча Валадося” адправіліся ў літаратурнае падарожжа “У казачнай краіне” ў рамках раённага праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства” разам з Мастоўскай раённай бібліятэкай.

Падарожнічаць па казкам дзецям дапамог “пшанічны каласок”, у кожным зернейку якога было схавана заданне. Здымаючы з каласка па адным зярнятцы, удзельнікі выконвалі пранаваныя заданні: падпісвалі на малюнку назвы адзення беларуса и беларусачкі, прыгадвалі назвы народных казак, збіралі казку па карцінкам па парадку, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, называлі казку па ўрыўку і нават станцавалі бульбадэнс.  

Мерапрыемства стала яркім, вясёлым і карысным для кожнага, бо дапамагло больш грунтоўна спазнаць свет дзіцячай літаратуры.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.