офисные услуги

У гасцях у казачных герояў

Лета – самая цудоўная пара для адпачынку, актыўных гульняў і, вядома ж, падарожжаў па бязмежным свеце кніг. Для многіх дзяцей у дні школьных канікулаў бібліятэка становіцца не проста сховішчам мудрасці, але і ўтульным домам, дзе нараджаюцца маленькія цуды. У філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні   “У гасцях у казачных герояў”, падчас якіх дзеці разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў свет казак.

Для юных чытачоў была арганізавана паліца з казкамі: “Завітаем у казку”, на якой былі прадстаўлены прыгожыя, маляўнічыя, дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў: “Дзе жывуць казкі” Міколы Маляўка, “Завітала ў госці казка” Уладзіміра Мазго, “Казкі сівой даўніны”, “Падарожжа ў чароўны лес” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а таксама і народнай творчасці: “Залаты птах”, “Залаты Куфэрак”, “Добрыя казкі”, “Разумная дачка” і іншыя. Дзеці не толькі слухалі займальныя гісторыі, але і самі выступалі ў ролі апавядальнікаў, абмяркоўваючы ўчынкі герояў і правяраючы свае веды.

Падчас віктарыны “Жаночыя вобразы ў казках”, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны, удзельнікі ўзгадалі самых мудрых і смелых гераінь фальклору.

Чароўнае падарожжа прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы,  атрымалася займальным і вельмі пазнавальным, пакінуўшы ў сэрцах дзяцей самыя яркія ўражанні і яшчэ большае жаданне гартаць старонкі новых кніг.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.