Тыдзень дзіцячай кнігі крочыць па бібліятэках!
У філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылася экскурсія “Тых, хто добрай кнізе рад, запрашаем у Кнігаград!”.
Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну кніг, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся для чаго існуе бібліятэка і якія кнігі ў ёй ёсць.
У філіяле аформлены выставы і паліцы, з экспанатамі якіх было вельмі цікава пазнаёміцца, удзельнікі мерапрыемства праглядзелі кнігі і часопісы, а напрыканцы – мультфільм.
















































27 марта, 2023
Moderator Moderator
Опубликовано в рубрике 

























