Беларусь захавала мноства цудоўных памятнікаў архітэктуры і культуры. Старынныя цэрквы і касцёлы, замкі і палацы ёсць фактычна ў кожным горадзе. Падарожнічаць па Беларусі, адкрываючы для сябе нешта новае, можна вельмі і вельмі доўга.
А ў Мастоўскай гарадской бібліятэцы сёння атрымалася невялікае завочнае падарожжа па роднаму краю. “Твая зямля, твая Радзіма, названа светла – Беларусь” – пад такой назвай падарожнічалі з дзецьмі па Беларусі бібліятэкары. Пабывалі ў Мірскім замку, Бабруйскай крэпасці, у касцёле Будслава, Сафійскім саборы, Белавежскай пушчы, у Брэсцкай крэпасці, на возеры Нарач.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульне-віктарыне, адгадалі рэбус, запоўнілі маршрут падарожжа. А напрыканцы замацавалі ў памяці назвы мясцін, гуляючы ў гульню “Мема Беларусь”.