офисные услугиЦветы из воздушных шаров

“Твае Песняры, Беларусь”

7 ліпеня для чытачоў філіяла “Струбніцкая сельская бібліятэка” быў праведзены літаратурны вечар “Твае Песняры, Беларусь”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага класіка Янкі Купалы. Дзеці здзейснілі падарожжа па творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з гісторыяй яго сям’і, дзяцінствам і захапленнямі. Падчас мерапрыемства гучалі  вершы паэта, якія ён напісаў менавіта для дзяцей, бо дзіцячага чытача пісьменнік вельмі цаніў і паважаў. Маленькія ўдзельнікі прачыталі ўслых вершы “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”, “Летам” і іншыя. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, прысвечанай “Песнярам”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.