офисные услуги

Сустрэча ў храме

19 лютага ў Белавіцкай Свята-Пакроўскай царкве адбылася сустрэча бібліятэкара Зарудаўеўскай сельскай бібліятэкі Рахунок Марыі Уладзіміраўны з карэспандэнтам “Настаўніцкай газеты”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю храма, пазнаёміла з летапісам “Свята-Пакроўскай царквы”.

Падзялілася, як збіралася інфармацыя па гісторыі храма, як вяліся пошукі інфармацыі ў інтэрнэце, з літаратурай краязнаўчага характару, розных архівах, гутарках са старэйшымі прыхажанамі, якія дзяліліся ўспамінамі і фота з асабістых архіваў. Расказала, як апрацоўваўся матэрыял, як афармлялася работа.

Таксама Марыя Уладзіміраўна паведаміла карэспандэнту ,  што ў 2023 годзе ГУК “Мастоўская раённая бібліятэка” філіял “Зарудаўеская сельская бібліятэка” ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”, за “Летапіс Свята- Пакроўскай царквы” вёскі Белавічы Зарудаўеўская сельская бібліятэка атрымала 1-е месца.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.