24 ліпеня Маладзёжнае брацтва Храма іконы Божай Маці “Всех скорбящих Радость” наведала Белавіцкую Свята-Пакроўскую царкву, дзе адбылася сустрэча з прыхажанкай храма Рахунок Марыяй Уладзіміраўнай – бібліятэкарам Зарудаўеўскай сельскай бібліятэкі.
У 2023 годзе ГУК “Мастоўская раённая бібліятэка” філіял “Зарудаўеская сельская бібліятэка” ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”, за “Летапіс Свята- Пакроўскай царквы” вёскі Белавічы Зарудаўеўская сельская бібліятэка атрымала 1-е месца.
Марыя Ўладзіміраўна падзялілася сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, якія адчула падчас узнагароджання, калі сам метрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі ўручаў узнагароду за перамогу ў конкурсе.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з летапісам “Свята-Пакроўскай царквы”. Падзялілася, як збіралася інфармацыя па гісторыі храма, як вяліся пошукі інфармацыі ў інтэрнэце, з літаратурай краязнаўчага характару, перапіскай у сацыяльных сетках, розных архівах, гутарках са старэйшымі прыхажанамі, якія дзяліліся ўспамінамі і фота з асабістых архіваў. Разам з супрацоўнікамі маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці раённай бібліятэкі была праведзена крапатлівая праца па вывучэнні рэарытэтных дакументаў. Расказала як апрацоўваўся матэрыял, як афармлялася работа.
Кожны з прысутных меў магчымасць праглядзець работу, пазнаёміцца з артыфактамі і фотаздымкамі. Задаваліся розныя пытанні, што падштурхнула да напісання летпісу, аб рабоце і асабістым жыцці.
Пагутарыўшы з удзелнікамі маладзежнага братства радуецца душа , што ў нас ёсць такія цікавыя, шчырыя, адкрытыя, усебакова развітыя асобы, якім неабыякава гісторыя, з якім цікава гутарыць на любыя тэмы.