Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Святло роднага слова

Прамяніся ярчэй і ярчэй

Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,

Наша простае, шчырае слова –

Беларуская мова…

А. Дзеружынскі

26 і 29 лютага супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў 8 класа СШ №2 і 10 класа Гімназіі №1 на літаратурны вечар “Святло роднага слова”. З цікавасцю слухалі прысутныя аповед пра гістарычны лёс беларускай мовы, яе каштоўнасць і багацце. Бібліятэкары пазнаёмілі з творчасцю беларускіх пісьменнікаў – класікаў нацыянальнай літаратуры, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры: Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульні “Літара заблудзілася”, конкурсе фразеалагізмаў і “Вясёлай віктарыне”, а таксама пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Святло роднага слова”.

DSCN4261

DSCN4256

DSCN4310

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.