23 студзеня ў філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” для вучняў 2-іх і 3-іх класаў ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа імя Станіслава Іванавіча Балтрукевіча” прайшла гадзіна ўспамін “Свет не павінен такое забыць”. Бібліятэкар паведаміла, што сённяшняя сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму и героям Супраціўлення.
Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Дзеці слухалі аповед пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей, пра варварскія метады и сродкі антыгуманных медыцынскіх экперыментаў, якія праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту.
Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена кніга “Последние свидетели”.
Такія трагедыі не павінны паўтарацца, а новае пакаленне павінна быць выхавана на аснове гуманістычных каштоўнасцей.