Да Мiжнароднага дня роднай мовы 19 лютага ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”.
Бiблiятэкар расказала ўдзельнiкам мерапрыемства пра гiсторыю ўзнiкнення свята, пра шлях нашай роднай беларускай мовы, пра яе асаблівасці.
Сярод прысутных была праведзена конкурсная праграма “Роднай мовы пералiвы”. Члены аматарскага аб’яднання з задавальненнем адгадвалi загадкi-жарты, удзельнiчалi ў моўных гульнях i конкурсах, паказалi свае веды беларускай мовы i культуры падчас перакладу беларускiх прымавак i прыказак на рускую мову i, наадварот, з рускай мовы на беларускую.
Праведзенае мерапрыемства нагадала ўдзельнікам аб тым, что беларуская мова – наша спадчына, якую мы павiнны берагчы i перадаваць нашым дзецям, унукам.