офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Размаўляй па-беларуску

21 лютага ў філіяле “Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Крынічка” –“Размаўляй па-беларуску”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Бібліятэкар рассказала, што мова – гэта наш галоўны нацыянальныскарб, душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў. Няма роднаймовы–няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў у радасці.

Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове: Ганчыц Мілана прачытала верш  Якуба Коласа “Мой родны кут”, Занеўская Ева – Анатоля Грачанікава “Мова”, Сівук Паліна – Ларысы Геніюш “Мая мова”. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны “Таямніцы роднага слова”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.