21 лютага ў філіяле “Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Крынічка” –“Размаўляй па-беларуску”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Бібліятэкар рассказала, што мова – гэта наш галоўны нацыянальныскарб, душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў. Няма роднаймовы–няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў у радасці.
Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове: Ганчыц Мілана прачытала верш Якуба Коласа “Мой родны кут”, Занеўская Ева – Анатоля Грачанікава “Мова”, Сівук Паліна – Ларысы Геніюш “Мая мова”. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны “Таямніцы роднага слова”.