Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Радкi, абпаленыя вайной

Вялiкая Айчынная вайна адыйшла ў гiсторыю. Сённяшняе пакаленне не ведае жахаў вайны, яно не бачыла спаленых вёсак, разбураных гарадоў. Але ведаць і памятаць, што такое вайна павінны ўсе.

Беларускiя вершы пра вайну – гэта летапiс жалю, болю… Яны ўзрушваюць да глыбiнi свядомасцi. Яны поўныя веры ў перамогу, усхваляюць мужнасць, сiлу i годнасць беларускага народа, якi здолеў перамагчы ў той страшнай вайне.

28 красавiка ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” ладзiлicя гучныя чытаннi “Радкi, абпаленыя вайной”. Удзельнiкi мерапрыемства пранiкненна чыталi вершы беларускiх паэтаў про вайну на роднай мове. Якуб Колас заклiкаў баранiць Радзiму ў вершы “На абарону”. Пiмен Панчанка – паэт-франтавiк – у гады вайны пабываў на чатырох франтах, пазнаў кошт жыцця i смерцi. Яго невялiчкi верш “Герой” – сапраўдны помнiк простаму салдату. Пятрусь Броўка прысвяцiў беларускiм партызанам верш “Партызанскi марш”.

Асаблiва глыбокi след, страшны i чорны, пакiнула вайна ў душах дзяцей. З маленства былi на вайне беларускiя паэты – Рыгор Барадулiн, Нiл Гiлевiч, Анатоль Вярцiнскi. Па iх вершах мы спрабуем уявiць жыццё дзяцей, якiх абпалiла полымя вайны і памятаем…

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.