Бібліятэкар філіяла “Правамастоўская сельская бібліятэка” да Году міра і стварэння правяла для дзяцей мясцовай школы час грамадзянскасці “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!”.
Школьнікі разам з бібліятэкарам здзейснілі невялікі гістарычны экскурс у гераічнае мінулае краіны, пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі Беларусі, адказалі на пытанні віктарыны “Дзяржава і яе сімвалы”, праслухалі вершы А.Гурло “Мой край”,А. Бачылы “Радзіма мая дарагая”.
У канцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям ганарыцца тым, што яны нарадзіліся беларусамі, і заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны.