“Па дарогах зімніх казак” – пад такой назвай прайшла гульня-віктарына ў філіяле “Мастоўская гарадская бібліятэка”.
На мерапрыемства запрасілі дзяцей, якія наведваюць аматарскае аб’яднанне “Чароўны ліхтарык”. Удзельнікі гульні-віктарыны ўспомнілі зімнія казкі, адгадалі загадкі, знайшлі “казачныя памылкі”, размалявалі “зімнія малюнкі”. А напрыканцы кожны выбраў кнігу, якую ўзяў дадому, каб прачытаць.